Урачыстая лінейка да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для вучняў 3-4 класаў ў дзень роднага слова прайшла на беларускай мове. Самым хвалюючым момантам лінейкі стаў вынас Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь. Падчас выканання Гімна Рэспублікі Беларусь вучні паказалі сябе сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны, пелі гучна і зладжана. Дырэктар школы Панфіла І.А. сардэчна павіншавала ўсіх са святам і пажадала быць актыўнымі, стараннымі, выконваць правы і абавязкі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Вядучыя, вучні 3 "А" класа, расказалі пра асноўны закон Рэспублікі Беларусь, правялі гульню "Праўда-няпраўда". А вучні трэціх класаў нагадалі усім пра добрыя якасці чалавека, якія дапамагаюць жыць у згодзе з самім сабой і іншымі.
