Дзень роднай мовы ва ўстанове адзначыўся віктарынай-падарожжам "Па краіне роднай мовы" для вучняў другіх класаў пад кіраўніцтвам настаўніка пачатковых класаў Сіда К.М. Вучні на некаторы час сталі перакладчыкамі, словаведамі, знаўцамі беларускай мовы. З задавальненнем адгадвалі загадкі, шарады, адказвалі на пытанні аб мінулым і сучаснасці. Але ж самым захапляльным момантам мерапрыемства стаў танец "Туп-туп, чаравічак".
