Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

10.01.2020

Актыўны адпачынак

Зіма ў гэтым годзе здзіўляе нас сваім надвор’ем, але наш настрой ад гэтага не псуецца. Сапраўдным аматарам актыўнага адпачынку надвор’е не з’яўляецца перашкодай.

9 студзеня 2020 года вучні 9 “А” і 9 “Б” классаў са сваімі класнымі кіраўнікамі Філіманюк Аленай Уладзіміраўнай і Андрасюк Ірынай Уладзіміраўнай наведалі Лядовую арэну горада Кобрына. Колькі асалоды атрымалі ўсе ўдзельнікі экскурсіі ад катання па лёдзе. У праграме катання прымаў удзел і Дзед Мароз (адзін з трэнераў Лядовай арэны). Ён дапамагаў тым, хто толькі пачынае катацца. А таксама ствараў святочны настрой для удзельнікаў гэтай праграмы. Сапраўдным аматарам актыўнага адпачынку няма ніякіх перашкод. Яны заўсёды знайдуць чым заняцца ў любую пару года. Усе вясёлыя вярнуліся дамоў і вельмі шкадавалі, што сеанс катання быў толькі адзін.

Разделы сайта